Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тутака ні літасьці, ні веры

Тутака ні літасьці, ні веры,
А жыцьцё – няўтульная турма,
Сектар працы, камера кватэры,
Калідор грамадскага ярма.

Тут жывуць раптоўна і заўчасна
І часьцей ад ночы да відна…
Тут, пад бесьсмяротным
“флагам красным”
Пунсавее профіль пахана.

Месца тут на нарах мае кожны,
Ці магчымасьць іх займець хаця б.
Толькі вось рабом тут стаць няможна,
Бо ад нараджэньня кожны раб.

Тут адно: да неба ўзняўшы вочы,
Крочыць да свабоды напрасткі…
Бангалор, Кастрычніцкая плошча…
Сёньня Шлях ты абярэш які?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тутака ні літасьці, ні веры - Сяржук Сыс