Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На вуліцы ні ясачкі. Цямрэчу

На вуліцы ні ясачкі. Цямрэчу
На здрадзе ноч, напэўна, развяла,
А коўдра выглядае недарэчы,
Калі у хаце не паліць святла.

I мы не палім, але ўсё ж няёмка
На светлым тле адзінага акна
У строях Евы бачыць незнаёмку,
Што папрасіла месца да відна.

Нарэшце рыпнуў мой вясёлы ложак,
Яна злілася з белай прасціной,
Між мной і ёю крокаў з дзесяць, можа.
Ды колькі крокаў паміж ёй і мной?

На вуліцы ні ясачкі. Цямрэчу,
Хутчэй, дзвюх душ па свеце разліло,
А коўдра выглядае недарэчы,
Няхай бы нават сонца і святло.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На вуліцы ні ясачкі. Цямрэчу - Сяржук Сокалаў-Воюш