Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што мне рабіць(What can і do)

Мае мары, чамусьць, абмінаюць мяне,
як аблокі плывуць куды вецер падзьме.
кожны зроблены крок – памылковасць адна,
бы халодная ноч пасьля летняга дня.
Што мне рабіць? Што мне рабіць –
нічога няма нязьменнага, нічога няма сапраўднага.
Што мне рабіць?
Я гітарай акрэсьлю весялосьць на свой лад,
ды зьмяніўся увесь мой жыццёвы уклад,
бо з маленства ізгоем адчуваю сябе,
граю мужныя ролі, а душою – на дне.
Што мне рабіць? Што мне рабіць –
нічога няма нязьменнага, нічога няма сапраўднага.
Што мне рабіць?
Чую голас паўсюль, ды нікога няма,
у мінулае думкі здань вяртае сама.
Ключ згубіў у адчаі ад свабовы, граху,
хоць бы выправіць шалі – я з нуля ўсё пачну!
Што мне рабіць? Што мне рабіць –
нічога няма нязьменнага, нічога няма сапраўднага.
Што мне рабіць?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Што мне рабіць(What can і do) - Сяргей Прыёмка