Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сум па снезе

Зноў смала замярзае на зрэзе,
Пасівела зямля і, як бубен, гудзе,
I па снезе сумуе,
Сумуе па снезе:
Пачынаецца снежань, а снег не ідзе.

Змрок у вокны сляпіцаю лезе,
I калючыя зоркі туманіць зіма,
Рунь па снезе сумуе,
Сумуе па снезе –
Хутка студзень, а снегу няма і няма.

Іней шорсткай ігліцай блішчыць на жалезе,
Адзінокі снягір на бярозе знямеў.
Я па снезе сумую,
Сумую па снезе,
Па звычайнай, блакітнай і чыстай зіме.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Сум па снезе - Сяргей Грахоўскі