Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нядоўгі век. I той пражыць не ўмеем

Нядоўгі век. I той пражыць не ўмеем:
To крыўда раз’яднае, то мана,
Ад нечаканай злосці камянеем,
I намі ўжо валодае яна,

На зайздрасці замешваецца крута
Бясконцая бяссонніца начэй,
I сочыцца, і сочыцца атрута
З дрыготкіх вуснаў і сухіх вачэй.

Мы ж аднадумцы ўсе і аднадомцы,
Каб стаць і даўгавечней, і дужэй,
Дабро памножым на дабро, каб сонца
Свяціла кожнаму даўжэй.

Няўжо сабе зласлівец не абрыдзеў
I вечна нездаволены ўдвая?..
Я ўсім дарую, хто мяне пакрыўдзіў,
Даруйце мне, каго пакрыўдзіў я.


Верш Нядоўгі век. I той пражыць не ўмеем - Сяргей Грахоўскі