Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПТУШКА КАНЯ

Жалобна плача пры спатканні,
Як успамін таго, што была.
З бялёсай грудкай птушка Каня-
Зямлі старой, забытай сіла.

І на закляцце – быць адною,
Не піць вады з зямлі ніколі,
Ляціць павольна стараною,
Арнаментам у шэрым полі.

Перад дажджом зноў загалосіць
і горка засумуюць зданні.
Прыб’юцца да дамоў, а восень
Пральецца плачам на світанні.


Верш ПТУШКА КАНЯ - Сяргей Брандт