Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ДЫМ ДА ГАРЫ

Нешта даўгое пяе калаўрот,
Голасам сонным, поўсцю авечай.
А ад зачыненых нанач варот-
Тумана шматкі да самай рэчкі.

Ноч абгарне, як матуля двары,
Зорнымі кропкамі, набажным светам.
Сасновая трэска ў пячы дагарыць
і дым да гары пацягнецца следам.

На цёплай печы малое не спіць,
Мары дзіцячыя чысцей вадзіцы.
Дзесьці над лесам зорка маніць,
Нешта дзівоснае ў цемры тварыцца.


Верш ДЫМ ДА ГАРЫ - Сяргей Брандт