Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хмурыцца лета

Хмурыцца лета…
Ў нізінах
Асока…
Панікла,
Пажоўкла-
Зрабілася
Цінаю…
Душа
Як застылая
Хваля
Ў мароз…
Змерзла
На ўзлеце,
Надзей
Не пакінула.
Сяброўства,
Любоў
Неяк зніклі
З узростам
Чым жыцце
Напаўняць?
Чым яго
Фарбаваць?
Як вярнуць
Мне
Ўзнесласць
Каб вярнулася
Вера
Ў яснае
Заўтра
Каб глядзелася
Ў неба,
Цемнае
Нават

Каб убачыць
Там сонца
Скрозь
Чорныя
Хмары
Каб вярнулася
Здольнасць
Верыць і марыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хмурыцца лета - Святлана Софіна