Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Т. Булгакавай

Лёгкасці ветру
не стае,
што ж да мяне!..
Снежань… Ён цеплыню разрэжа
І горад – яблык саспелы.
Ўвап’юцца ў духмянае цела
вусені ўсіх метро.

За снегам прыйдзе святло,
І ў доме зялёным-зялёным
сТАНЕ ўсё
улюбёным!..
І ляжа зіма-зіма…
Бярэцік будзеш здымаць,
Люстэрку не ўсміхнешся.
У ціхай штодзённай песні
Тралейбусам паплыве сіняе-сіняе…

І да бясконцасці:
Табе цішыні не стае,
мне – не хапае лёгкасці…


Верш Т. Булгакавай - Стася Кацюргіна