Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Так цяжка на душы бывае

Так цяжка на душы бывае,
Не ведаеш і ад чаго,
Калі сумота наплывае і,
Не чакаючы таго,
Зноў надыходзяць успаміны.
Яны кранаюць сэрца болем,
Пранізваюць усё нутро,
І чым далей, тым болей,
Усе збіраюцца ў адно –
У цэлае спляценне думак.
І разважаеш над жыццём ты потым,
Тым, што пражыў і што жывеш,
Як быццам бусел па балоце –
Той крочыць, а ты ўсё ідзеш, ідзеш,
Бясконцаю дарогаю жыцця ў свеце.
І колькі пройдзеш ты ў жыцці,
І колькі зробіш ты на свеце,
Усё будзеш ты ісці, ісці,
Бо за табой пакрочаць дзеці –
Адзінае тваё і таннае ў цэлым свеце.
А шчасце іх залежыць будзе ад цябе,
Хай ты мужчына, ці жанчына,
І іх дарога прывядзе к вяршыням нашае Айчыны,
Дзе яны знойдуць сабе шлях,
А можа знойдуць адпачынак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Так цяжка на душы бывае - Соф'я Бузун