Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зьнікла энэргія слова і цела

Зьнікла энэргія слова і цела,
І засталося вяршэнства сноў.
Божа, як непасрэдна хацела
Гэта жанчына маіх замоў.

Як жа шаптала яна: “Ты прелесть…”.
Як жа прасіла: “Ещё… люби…”.
І пэрманэнтна ішла на нераст
З мора шатрэзу ў раку шаблі.


Верш Зьнікла энэргія слова і цела - Славамір Адамовіч