Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мяне не трэба папракаць

Мяне не трэба папракаць,
Што таямніцу позна выдам:
Люблю я роднае спаткаць
За кожным новым краявідам.

I зачароўвае мяне
He хвост паўлінавы экзотык –
Вятрыска, што з палёў дыхне,
Раллі бунтоўнай хмельны дотык.

Хмарынак прывідных града,
Прысад святлістыя тунелі
I ўзнёслых гмахаў чарада,
Што з далечы зачырванелі.

I дзе мне лепшае шукаць
I хараство, і захапленне?
Я толькі тут магу спаткаць
Сваё прызванне і натхненне!

У сэрцы многа юных сіл,
Зрок незамутнены імглою.
I сам я, быццам небасхіл,
Што зліўся з роднаю зямлёю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мяне не трэба папракаць - Сцяпан Гаўрусёў