Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Казаў мудрэц: яно – і нараканне

Казаў мудрэц: яно – і нараканне,
і сонца, і пякучай цемры сплаў…
“Якія вочы мне дало каханне!”*,
але…спярша душу яму аддаў.
Гляджу на ўсё вачамі маладымі,
і гнеўнымі, і добрымі ўдвая…
Каханне і прынізіць, і…узніме,
пакуль у ім жыве душа мая.
_____________________________________
* Радок У. Шэкспіра ў перакладзе У. Дубоўкі.


Верш Казаў мудрэц: яно – і нараканне - Раіса Баравікова