Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Янка Купала на Нарачы

Ружы хваляў, паэзіі водар…
Ноч купальская сьвет ахінала,
І гучала мінуўшчыны ода –
Крочыў берагам Янка Купала.

Перашэптваў чарот яго крокі,
Здані вогнішчаў смутна ўздыхалі.
А паэта натхнялі аблокі,
Што паданьне пра Нарач шапталі.

Задуменная поўня-каханка
Рыбакам торны шлях асьвятляла.
У прыроды свая калыханка –
Захапляўся Нароччам Купала.

Прытуліліся сонныя сосны
Да загадкавай бездані млявай.
Ткалі вершы нябёсныя кросны,
І паэзія сталася явай.

Песьню даўнюю голасам горкім
Беражніца на высьпе сьпявала.
Над пачуцьцямі ўспыхвалі зоркі,
І шчасьлівы быў Янка Купала.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Янка Купала на Нарачы - Рагнед Малахоўскі