Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зюзя

У зімы ёсць прыяцель,
І завуць яго Зюзя.
Па народным павер’і,
Ён у лесе блукае.
Дзесьці ў нетрах глухіх

Зюзя той барадаты.
А падобны ён вельмі
На сівога старога.
Басанож і без шапкі
Ходзіць у кажушку.

Булавою жалезнай
Ён калоціць па дрэвах
І па хатаў вуглах –
Тым пужае людзей,
І малых, і старых.

Зюзю людзі задобраць:
Пададуць штосьці з’есці,
Наліюць і хмяльнога,
Ды бывае – задужа,-
Ап’янее дзядок!

На падпітку тады
Вытварае дурное –
Вось адсюль і пайшло:
“-Той як Зюзя напіўся.
Гэны ў Зюзю п’яны!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зюзя - Пётр Шакола