Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хай гады знікаюць

Хай гады знікаюць – памяць застаецца:
Што раней спазналі, у сабе нясём.
І таксама сонца з неба нам смяецца:
Як было ў дзяцінстве – так і ўсё жыццё.

Не пагасне сонца – ведаем напэўна,
Аджывуць старыя – дзеці падрастуць.
Мы свой шлях праходзім, знаем, не дарэмна:
Да канца нашчадкі справу давядуць.


Верш Хай гады знікаюць - Пётр Шакола