Верш У кутку гэтым я нарадзіўся
У кутку гэтым я нарадзіўся,
Тут і вырас, на гэтай зямлі.
“Там патрэбны, на свет дзе з’явіўся,”-
Словы тыя ў свядомасць ляглі.
І з дзяцінства я знаю, што трэба
Родны кут шанаваць і любіць.
Мне вядома, хлеб родзіць глеба
Тым, хто змог яе потам паліць.
А зямля – усяму ёсць пачатак,
Бо яна нам ад Бога дана.
У зямлю трэба ўкласці спачатку,
Апасля атрымаць каб спаўна.
Яна шчодра адорыць аратых,
Што па сонцу раўняюць свой дзень,
Ураджаем адплоціць багатым,
Каму ўстаць спазаранку не лень.
Хто навекі звязаў сваю долю
З месцам тым, дзе з’явіўся на свет,-
Той зямлі ён не здрадзіць ніколі,
Будзе продкаў трымаць запавет:
“Там прыгодны, дзе ты нарадзіўся” –
Так, патрэбен я гэтай зямлі!
І сваіх каранёў не забыўся:
Помню ўсіх, да мяне хто былі.
(1 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- Нарадзіўся Божы Сын Промень зоркі з неба ліўся ў цішыню начных далін. Нарадзіўся, нарадзіўся, нарадзіўся Божы Сын! Ён узяў сабе на плечы незвычайны, […]...
- Нарадзіўся я двойчы на свеце Першы раз – пад пранізлівы плач, Нарадзіўся звычайна, як дзеці, Пра другі раскажу апасля. Заглынуў мокрым ротам паветра І, зірнуўшы […]...
- Ён нарадзіўся ў дзень вясновы Ён слухаў волжскіх хваль размовы Пад іх напеў ўздымаўся, рос… Ён нарадзіўся ў дзень вясновы, I свету ён вясну прынёс. […]...
- ***Дзень нарадзіўся Дзень нарадзіўся самотаю ночы. Зданню сірочай па вуліцы крочыць. Гляньце: тужліва-маркотныя вочы… Дзень нарадзіўся самотаю ночы. Захад разліўся барвовай крыніцай. […]...
- Роднай вёсцы Бадзені Толькі ты мне і сілу, і веру даеш, Родны край – маіх дум, маіх сноў прыцяжэнне. Тут мой верш самы […]...
- Хто долю сваю знае Хто долю сваю знае? Ніхто… ніхто… ніхто… Долю хто кахае? Ніхто… ніхто… ніхто… Долю сваю заве хто? Ніхто… ніхто… ніхто… […]...
- У гэтым свеце У гэтым свеце, даволі брыдкім дзеля прыгожага памірання, я не зраблюся самазабойцай, не захлынуся агіднай тванню. Я буду ўпарта наперад […]...
- “…Долю ж мая, долю!” “…Долю ж мая, долю!”- Па начох Гушкала журбу маю самота, – “Ці ж цябе гнявіла? Бачыць Бог! Ці ж тваю […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ШНІПА (1800-1875) Ты тут нарадзіўся і ты ўжо тутэйшы, Як гэтае неба, як гэта зямля, Дзе кужаль бялее, чарнее ралля. І […]...
- У родным кутку Ціхі летні вечарок, Легкі ветра халадок, і бярозка так пяшчотна абдымае. Зорак успыхваюць агні, Я на знічку ў вышыні Патаемнае […]...
- У гэтым сне з Табою бачыў неба У гэтым сне з Табою бачыў неба, І мы ляталі ў сонных гарадах. Пакліч ізноў! Табе ж сягоння трэба Да […]...
- Песня на каляды Пастушкі гулялі, Каляду ігралі: Бог нам аб’явіўся, Хрыстус нарадзіўся – Каляда-Каляда, гэй. Не ў пышных харомах, Ані ў панскіх домах: […]...
- Ўсё цякуча ў свеце гэтым За перыметрам падзеяў ардынарнаю катрынкай, паслядоўна дні з гадамі і стагоддзямі сплылі, і пластамі напласталі з трылабітамі ў абдымку людзі […]...
- Пасвячаецца Ўладзіміру Караткевічу Бог жыве на Беларусі так казаў паэт ён і сам паэт ад бога Як у цемры свет Непадкупны, незвычайны. За […]...
- Чырвоны Касцёл Касцёл Сымона і Алены, Мы да цябе прыходзім зноў. Пан Езус тут жыве нятленны І дорыць нам сваю любоў. Высокія […]...
- Маім землякам Нас віхуры гадоў параскідваць па свеце не здолелі, І сцяжынкі маленства травою тут не параслі. Хто сказаў, што нас мала, […]...
- Назаўжды з Беларуссю Зелень ніў і лясоў, Рэчак сінь і азёр Глыбіню, чысціню – Я у сэрцы нясу Гэту нашу красу, І ніколі […]...
- Танец надваіх Ты да маёй рукі прынік Я бачу свет вачэй тваіх Плыве луна, гарыць начнік Ды цень ад танца надваіх Каб […]...
- Пяшчота ліўня На зямлі двое нас шчаслівых, бо ніводнай душы наўкола… Нас кранула пяшчота ліўня таямнічым крылом анёла. Называеш мяне ты – […]...
- Белая Русь… Чаму назва такая? Белая Русь…Чаму назва такая? Тут трэба ўдумацца і не спяшыць. Белая – чыстая, як шкло празрыстая, Светлая, як зімняй раніцай […]...
- БАЛАДА САЛАМОНА РЫСІНСКАГА (1560 (?)-13.11. 1625) Ты ў князёў Радзівілаў прыдворны паэт. Ты не рыфмы рыфмуеш, ствараеш свой свет, У якім беларус мае […]...
- Дарэмна Дарэмна мы ствараем пляны, Наперад хочым зазірнуць, Малюем вобраз ідэальны Таго, што марым дасягнуць. Дарэмна мы шукаенм радасць Там, дзе […]...
- Аматар? Дзіва-дзіўнае: “Аматар!..” – Кажуць мне, але – чаго? Роднай мовы ў роднай хаце (!?) Здзек, насмешка – ды ўсяго! Беларусам […]...
- На гэтым свеце На гэтым свеце – Дождж і вецер, I зграі змрочныя Аблок. Ды несупынна Сонца свеціць, І адступае Чорны змрок. У […]...
- Я – беларус Я – беларус. Я ганаруся Сваёй гісторыяй, людьмі, І тым, што тут я нарадзіўся, Што прадзеды мае жылі. Я ганаруся […]...
- Акрыяла гэтым часам зайздрасць Акрыяла гэтым часам зайздрасць, Упэўнены кірунак да хлусні, І зноў на карак абцугамі прагнасць, Паміж панурай жыццёвай мітусні. Знікаюць мроі […]...
- У гэтым полі небу лёгка У гэтым полі небу лёгка, але яшчэ лягчэй вачам. Зайздрошчу, поле, твайму лёсу, непадуладнаму вякам. У вечна юным абнаўленні твае […]...
- У гэтым доме вокнаў больш няма У гэтым доме вокнаў больш няма, Дар нябёсаў – ўсё пакрылі гурбы. Зачыніла дзверы снежныя зіма, Волю прапявала гукам трубным. […]...
- Гэтым вераснем зноў адцвілі мае жоўтыя радасці Гэтым вераснем зноў адцвілі мае жоўтыя радасці і чырвоным лістом пакацілася шчасце долу. Ты мне, восень, даруй за жыццёвыя горкія […]...
- Вы кажаце Вы кажаце: надта пяю я нявесела, Пацехаў нiякiх не бачу ў людзей… Пакiньце смяяцца! Вас праўда не ўсцешыла, Няпраўды ж […]...
- Ты кахаў мяне, як ніхто Ты кахаў мяне, як ніхто, Як ніхто не кахаў ніколі! У кахання твайго ў палоне Засталася навекі я. Захліснулі мяне […]...
- Я прыйду Калі б я на бел свет нарадзіўся Ўсяго шчэ адзін толькі раз, Я бы зноукі ўсё там жа з’явіўся, Дзе […]...
- І ня трэба смяяцца І ня трэба смяяцца, Тут жа лютасць сваю выяўляць. Давядзецца растацца: Гэту думку пара ўсведамляць І настрою разбітыя рытмы, І […]...
- Люблю Ашмяны Мой горад – Ашмяны, я тут нарадзіўся, І кожны куток твой люблю я да слёз. Табой я, мой горад, заўжды […]...
- Ня трэба мне грошай Ня трэба мне грошай, ня трэба мне славы, Хачу каб са мной размаўлялі дубравы. Чуць часам хачу я бабуліны словы, […]...
- Мы рады сустрэчы Вас шчыра вітаем, жадаем натхнення – Для свята пара настае, Іграюць музыкі,- і гімн ухвалення Гасцям дарагім прапяем. Мы працай […]...
- На маёй Зямлі На маёй Зямлі л’ецца Свет з Нябёс Тут чакае нас толькі добры лёс Узнімуся ў высь Мары крыламі Над мясцінамі […]...
- Пасадзіла бярозку З народнага – пра жаночую долю Пасадзіла бярозку Ля бацькавай хаты. А сніцца рабіначка З лісцем прымятым. Ой ты, доля […]...
- Паеду ў Жупраны На жупранскай на старонцы Хораша, цікава. Там такія краявіды – Словам не раскажаш! Трэба з’ездзіць мне ў Жупраны – Там […]...
- Калыханкі Спі-засні, сыночак, Мілы мой званочак, Чуеш, травы-дрэвы Шэпчуць: “Добрай ночы!” Сочаць неба вочы, Дасць Бог – не сурочаць, А табе, […]...