Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паеду ў Жупраны

На жупранскай на старонцы
Хораша, цікава.
Там такія краявіды –
Словам не раскажаш!

Трэба з’ездзіць мне ў Жупраны –
Там і Піліканка,*
І касцёл Пятра і Паўла,
І музей у школе…

Я паеду у Жупраны –
Там наш Багушэвіч
Пралажыў сваю сцяжыну,
І знайшоў спачынак.

Трэба, трэба мне жупранскім
Прасякнуцца духам,
Самабытнай даўніною,
Сённяшнім настроем.

Так, паеду я ў Жупраны –
Там гасцей чакаюць:
І спаткаюць, і прытуляць,
Як свайго дагледзяць.

Я прыеду у Жупраны –
Абыду паўсюдна.
Пакланюся добрым людзям,
Сэрца заспакою…
——————–
*легендарная
маляўнічая гара.


Верш Паеду ў Жупраны - Пётр Шакола