Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кветкі

Хараством вясенніх яркіх кветак
Мы ўпрыгожваем зямлі абшар.
І ад іх духмяніцца палетак,
Весялей зямны кружыцца шар.

Ты ідзеш пануры і самотны
І чамусьці галавой панік,
А убачыў кветкі – стан маркотны,
Быццам і не быў, кудысьці знік.

Дзіцянё малое, толькі пойдзе,-
Топае да кветак на двары.
Працаўніцы-пчолкі ў даўняй згодзе
З кветак п’юць нектар, каб мёд стварыць…

Што й казаць! Вясенняе цвіценне –
Гэта ж, пэўна, радасць, а не знак бяды.
Эх, каб мог бы я спыніць імгненне…
Хай Зямля квітнела бы заўжды!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кветкі - Пётр Шакола