Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Герой

Злосна сказаў: “Уставай, пяхота!
Мы не на пляжы, а на вайне”.
І лёг на змяіныя скруткі дроту.
І дзвесце салдацкіх запыленых ботаў
Прайшлі па яго спіне.

Не ён, а другія ішлі ў атаку,
Гранаты кідалі ў бліндажы,
Калолі фрыцаў, палілі танкі
І сцяг перамогі ўзнімалі ранкам
На заваёваным рубяжы.

А ён свае косці з іржавых калючак
Сваімі рукамі без стогну аддзёр,
Зваліўся на травы, і стала балюча
І травам, і росам, і ветрам гаючым,
Што прыляцелі з валдайскіх азёр.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (18 votes, average: 2,72 out of 5)

Верш Герой - Пiмен Панчанка