Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Будуць вечна сады расцвітаць

Будуць вечна сады расцвітаць,
Белагрудыя ластаўкі лётаць
I дзявочыя ногі таптаць
Залатую лотаць.

Але гэткай вясны і снам
Не прыдумаць ніколі болей, –
Напаіла сягоння вясна
Успаміны болем.

Росы падаюць з ціхіх траў
На мае армейскія боты.
Растрывожыў, усхваляваў
Дрэў і кветак ласкавы дотык.

Думаў – толькі кроў і вайна,
Толькі жорсткія словы і думы.
Адгукнулася раптам яна,
Нібы рэха далёкае, сумам.

Вось, здаецца, поруч ішла б,
Гарадзіла б дзявочыя глупствы:
“Глянь – з бярозай цалуецца граб”
Ці “Дастань мне вясёлку на хусту”.

Не, не прыйдзе яна у лясы:
Там, за фронтам, знаёмая хата…
І птушыныя галасы
Заглушае голас гарматы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Будуць вечна сады расцвітаць - Пiмен Панчанка