Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СЛЁЗЫ

Дрэва чула дрыжыць ад дыхання паўночнай зімы.
Ліст сумуе на ім: ён застаўся навечна адзіны.
Кроплі плачу з нябёс… Паглядзі, гэта мы,
мы – астатнія слёзы маўклівай радзімы.


Верш СЛЁЗЫ - Павел Надольскі