Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нам выпаў горкі лёс Айчыны

Нам выпаў горкі лёс Айчыны –
Жыць на улогах зменаў-здрад.
Час занядбанасці Радзімы,
У панаванні вечных страт.

Нам выпаў яблыкам спакусы
Як быццам бел-чырвоны шлях,-
Святлеў-зіхцеў для беларусаў,-
Але мацней за ўсё быў страх.

Нам выпаў дзень, гадзіна, момант
Змяніць самім абраны рай.
Пад ўзняты снежнем сцяг Пагоні
Змянілі. Долю на Адчай.


Верш Нам выпаў горкі лёс Айчыны - Павел Гаспадыніч