Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вуснаў цёплых рух прыемны

Вуснаў цёплых рух прыемны
Ціха шэпча мне: “Павер…”
Ды, напэўна, недарэмна
Адбылося ўсё ў чацвер.

Я адзіны з тых маўклівых
Не праспаў сваё спатканне,
Я адзіны з ганарлівых
Не пужаюся кахання.


Верш Вуснаў цёплых рух прыемны - Паўлюк Баярка