Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ляціць красуня варона

Я вокам наглядальным ў той момант апрануся, –
ўзмахну крылами, над старажытнай Белай Руссю
Убачу подзвігі бацькоў, князёў, святых, –
праз нітцы сувязі памерлых і жывых.
Распавядзе гісторыю нам старая варона, –
аб старабытнай даўнасці, свеце невядомым.
Ляці, нясі, чаруй нас старымі паданнямі, –
над землямі, над часам, над днямі і гадамі.
І Віцебск, Тураў, Полацк, гарады як суддзя, –
славутая гісторыя, забытая не будзе.


Верш Ляціць красуня варона - Ольгерд Гарыца