Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шкарпэткі для ўнучкі

Шкарпэткі для ўнучкі

Ніткі пяшчотна-ружовыя
Ля грубкі ў клубок звіваю.
Звяжу з іх шкарпэткі новыя-
І час, і жаданне маю.

Звяжу я малой дзяўчынцы
З любоўю ў душы абновы,
Унучцы маёй-Палінцы,
Для ножак яе ружовых.

Ат, скажуць, няма занятку,
Бач, поўняцца рынак і крама.
Ды зможа свайму дзіцятку
Шкарпэткі звязаць і мама.

Усё гэта я разумею…
Мільгаюць пруткі без запінкі.
Цяплом свайго сэрца сагрэю
Маленькія ножкі Палінкі.

2002 г.


Верш Шкарпэткі для ўнучкі - Ніна Кавальчук