Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пісьмо ад сына

Пісьмо ад сына

Вось і пісьмо на парозе,
“Мар’іна Горка. Спецназ”.
Думкамі маці ў дарозе,
Толькі б прыехаць у час.

Сын там прысягу чакае,
Поўны здзяйсненняў і мар.
Студзеньскі вецер шпурляе
Кроплі халодныя ў твар.

А тут, у вясковай хаце,
Дыхае печ цеплынёй,
І бохан духмяны маці
Пагладзіла даланёй.

Сыну найлепшым ласункам
Будзе дамашні пірог.
Вечным, надзейным прытулкам-
Бацькавай хаты парог.

1999 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пісьмо ад сына - Ніна Кавальчук