Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не верыцца

Не верыцца

Калі шчыра-зусім не верыцца,
Няўжо сёння мне 40 гадоў,
І няўжо маладосці мяцеліца
Адгуляла, не вернецца зноў?

Ды салодкая праўда, ці горкая-
Напаткае ўсё-роўна яна.
Крочыць восень насустрач мне волкая,
Засталася ў юнацтве вясна.

Не пакіну для смутку мясцінкі,
Асабіста-за 20 я п’ю,
Падзяліўшы на дзве палавінкі
Юбілейную дату маю.

1999 г.


Верш Не верыцца - Ніна Кавальчук