Верш Сонцалюбая Белая Русь
Сонцалюбая, ясназорая-
Русакосая Белая Русь.
Злом і ворагамі няскораная –
Тут Багі між людзей жывуць.
Багі – простыя, добрыя людзі.
Праца, каханне, дабро.
Бо зла не было і не будзе
Пад белым Айчыны крылом.
Паміж Польшчаю і Расеяй –
Паміж молатам і агнём-
Тваю долечку неба сее.
Ды грудзі клюе груганнё.
Стагоддзямі рвалі й дзялілі
Душу тваю груганы.
Дзе ні глянь: тваіх дзетак магілы –
Курганы. Курганы. Курганы.
Паланізацыя. Русіфікацыя.
Вось такое братэрства й любоў.
Чым жа ты так салодкая ім,
мая нацыя,-
Што хочуць вампіры
Душу тваю й кроў?
Расеі, відаць, тэрыторыі мала.
А Польшчы сваіх батракоў.
І злева – завеі. І справа – навала.
О шчасце нам выпала –
Жыць між ваўкоў.
Хто ж вас, браты па крыві і па Роду,
Нацкоўвае нішчыць нас: хцівасць, мана?
Ці мала крыві вам?
Ці мала свабоды?
Ці за плячыма ў вас зноў сатана?
Плюйце ж у вочы ім,
Злыдням паганым,-
Хто вучыць вас хітрасці кагала:
Каб родная кроў яснакрылых славянаў
Рэкамі зноў закіпала й цякла.
Дзе б ні жылі вы –
Ў Маскве ці Варшаве –
Мацуйце адзінства вялікіх славян.
Паасобку загінем усе неўзабаве,
Бо светам валодае зло і падман.
А мы – са святла, дабра і любові.
Дзеці і рыцары Бога святла.
Унукі магутныя Перуновы.
Нам праўда матуляй заўсёды была.
І хоць нашы цары –
Чужароды-калекі.
І свет гэты – брудны, нячысты, чужы.
Ёсць цяпло і надзея унукам навекі-
Адзінства, сакральнасць славянскай душы.