Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падае лісце. Ціхая восень

Падае лісце. Ціхая восень
У небе. На сэрцы. І на двары.
Збываецца ўсё.
А што не збылося –
Спеліцца яснай калінай зары.

Раса халаднее на вейках парому.
Сцелецца золата восеньскіх крас.
Зямному ўсяму. І незямному
Прыходзіць свой, Богам адмераны, час.

А я не тужу.
Бо душою свабоднаю
З клёнаў – як сонца самога крыла-
Сапраўднае, непадробнае
Золата восені я піла.

Назапасіла так ягамосьць
Залатыя любові зліткі…
Можа, восень таму і ёсць,
Каб і нам перад выраем палічыць
Духоўнага неба набыткі.
2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Падае лісце. Ціхая восень - Ніна Аксёнчык