Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Касі, каса

“Касі, каса, пакуль раса.
Раса далоў. Мы косім зноў”.

А пад касою той трава.
Трава – не кроў, не галава.

І травы мятныя ляжаць.
Пасля стагі ў лугах стаяць.

Пасля і нас пакосіць лёс –
Нібы траву між белых рос.

“Касі, каса, пакуль раса”.
О, ісціна, – нібы сляза.


Верш Касі, каса - Ніна Аксёнчык