Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дрэва

Час асенні, як тужлівы вечар,
На прамёрзлы лес развесіў хмары.
А па дрэве, быццам бы па твары,
Секануў сцюдзёнай соллю вецер.

I яно ад болю задрыжэла
Не таму, што холадна было…
Снег і сцюжы выцерпець змагло.
Холад адзіноты – не здалела.


Верш Дрэва - Ніна Аксёнчык