Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларуская мова – святая

Беларуская мова – святая,
Хоць пакрыўджаная яна.
Не гучыць яна часта з экранаў,
Успрымаецца – бы не свая.

А паслухаўшы гэтыя словы,
Што вытокі бяруць у вяках,
Добра робіцца сэрцу і вольна,
Быццам зерняткам у каласках.

Мова – маці, яна абдымае
І люляе на цёплых руках.
Беларускае роднае слова
Не забудзецца ў гэтых краях!

Кастрычнік 2016 года


Верш Беларуская мова – святая - Наталля Хмялеўская