Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не хапае цябе… I за гэта

Не хапае цябе… I за гэта
я сябе ненавіджу ізноў.
Новым днём, як бліскучым паркетам,
не сагрэць нерухомую кроў.
Мне б закінуць свой гонар далёка,
падысці, проста так падысці.
Ну, а потым падатлівым сокам
праз жыццё тваё прагна прайсці.
Дараваць, як даруе жанчына,
і забыцца падманлівым сном.
Усміхацца без пэўнай прычыны
і тварыць пад агульным святлом.
Толькі гэтай ілюзіяй простай
я жыву і спяваю яшчэ.
I сваёй адзінотаю вострай
прытупляю вар’яцтвы начэй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не хапае цябе… I за гэта - Наталля Дзівіна