Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чырвоны дыск за хмару закаціуся

Чырвоны дыск за хмару
закаціўся
І знік за ёю, як заусёды,
звыкла.
І раптам промень сонечны
прабіўся
І шэрань за імгненне з неба
знікла.
Зямля ад нечаканасці знямела

Такое дзіва бачыць давялося:
Маленькі промень, хай сабе нясмела,
Але прагнау журботу ён з нябёсау.


Верш Чырвоны дыск за хмару закаціуся - Надзея Філон