Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стамляецца нават метал

Стамляецца нават метал.
Падшыпнікі, шарыкі, ролікі,
Сыграўшы часовыя ролейкі,
Растрачваюць гарт і запал.

Ідуць праз якія мілі
Выпрабаванняў якіх
На могільнік – аўтамабілі,
На пераплаў – цягнікі?

З якім застаецца запасам
Трываласці атамны век?
I як сябе чуе тым часам
Наш прыяцель чалавек?


Верш Стамляецца нават метал - Міхась Стральцоў