Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На стозе бусел

Крамяныя грудастыя аблокі
Над пожняю, над лесам коціць дзень.
Жывое джгае порсткі авадзень,
А даль мігціць наміткай-навалокай.

На стозе – бусел макаўкаю лета:
He патрывожу, брат, вазьму правей!
Аднекуль затрашчыць матацыклетка –
I не чутно ўжо коніка ў траве.

Ды ціха зноў. I на душы прыветна.
Я зноўку тут. Благое ўсё міне.
Насустрач ты – гарачае паветра
Густой, дрыготкай хваляй – на мяне.


Верш На стозе бусел - Міхась Стральцоў