Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой дзень брыдзе дрымотнай каляінай

Мой дзень брыдзе дрымотнай каляінай,
А твой вавёркай скача на сасне,
Цвіце пры лузе белаю калінай,
Затым, каб ноччу доўжыцца у сне.

Свяцілы дня і ночы над табой
Усходзяць шчыра ўвечары і ўранку:
За днём зара ідзе, а ноч вядзе заранку
Свяціць табе спагадай, мне – журбой.

Ды наракаць не стану я на лёс.
Я на цябе дзіўлюся ў захапленні,
Адно хачу, каб сінь тваіх нябёс

He засмуцілі раптам хмарак цені,
Каб ты была, каб новы дзень прынёс
Табе свае на ўдачу блаславенні.


Верш Мой дзень брыдзе дрымотнай каляінай - Міхась Стральцоў