Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КАСТРЫ

Выбiты з будзённай каляiны,
Мяне нясуць пад воблакi вятры,
А ўздоўж шашы – палаюць арабiны,
Асеннiя самотныя кастры.

Ляту над краем – чую лязгат зброi…
iржанне, чую, коней у начы…
На конях мажных бачу мужных вояў,
Хто здолеў край бацькоўскi зберагчы
Ад нехрысцi… i паўшы ў сечы страшнай,
Збярог святое – гонар i сцягi…

Гараць кастры. i, дымам iх прапахшы,
Я думаю пра час, на водгукi глухi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш КАСТРЫ - Міхась Курыла