Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЧАС ТРАВАСТОЮ

Каму пара якая дадзена,
А травастой час скарыстаў.
Стагі ўжо свезены і складзены,
Іх прычакаў студзёны стаў.

Нам лета шмат цяпла адмерала,
Цяпло і травам – на карысць…
Красы ў прыродзе не паменела,
Але матыў – другі якісьць.


Верш ЧАС ТРАВАСТОЮ - Міхась Курыла