Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бездакорнаму быць

Бездакорнаму быць і так жыць, як ручай
І свабодна, і звонка, і ціха,
І жадаць для сябе, і жадаць усім вам
Многа шчасця, без чорнага ліха.

І ў жаданнях гарэць, і жаданні губляць,
Як дрэва лісце губляе увосень
І па-новаму зноў, яшчэ болей жадаць –
Ад жыцця залатых сугалоссяў.

06.08.1980


Верш Бездакорнаму быць - Міхась Карцялёв