Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў мітусьня са слоў у душы

Зноў мітусьня са слоў у душы –
Іх, быццам вецер зносіць,
Як сенажатныя стагі,
Што запасьлі на восень.

Жыцьцё пражытае вярнуць,
Колам – немагчыма
І дні былыя не згарнуць,
Як сена па лагчыне.

Чаго і дзе бы не шукаў
У травах і каменьнях –
Ясно адно – было жыцьцё,
А засталося жменяй,

Застаўся віхар родных слоў
З калыскі і маленства,
Ад першых, незабыўных сноў
І – ад Ульляны Лазавенкі*.
-20.06.12.

* – Ульляна Фёдараўна Лазавенка: настаўнік беларускай мовы Патапоўскай
сярэдняй школы (60 – 70-я гады)


Верш Зноў мітусьня са слоў у душы - Міхась Карцялёў