Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Палатно

Палатно.

Як успаміны ніткі вяжуць
Жыцьця былога палатно –
Хлусьня ўсё: яно ракою,
Як не было яго, сплыло.

Не важыць успамін той грамаў,
Яго бязьменам не вазьмеш,
Толькі знутры пякучым камнем,
Табе ён спаці не дае.

І ты ўжо там, дзе крачаць вуткі,
Дзе шыпяць зьмеі-гусакі,
Дзе з бацькам, увосень, без абутку,
Начамі лес на хлеў вазіў.

І ты адтуль, да тых каханьняў,
Басанож, жніў’ём, праз халады,
Праз сьлёзы першага каханьня,
Бяжыш на колкія дзяды.

І вось яно: ці сум, ці радасьць?
Як не маё, ізноў усплыло,
Льняным, нябеленым, шурпатым,
Часоў юнацкіх, палатно.
-11.03.12.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Палатно - Міхась Карцялёў