Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш І пашыта не то паліто

І пашыта не то паліто,
І не дом мармуровы пастаўлен,
І ўсё, што завецца жыцьцём
Раствараецца ў зорным астрале.

Нам дан тэрмін адзіны, зямны,
Імчаць дарогай трусам, галопам,
Той дарогай, дзе безліч ямін,
Дзе бывае дрыгва і балота.

Хоць пашыта не то паліто,
Усё ж, у доме без крат і аконіц,
Беражэ нас і баіць жыцьцё –
Быццам маці на цёплым улоньні.
-29.05.12.


Верш І пашыта не то паліто - Міхась Карцялёў