Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ад немаўленства маннай кашы

Ад немаўленства маннай кашы
Імгненьні капаюць, цурчаць,
Каб чырвань гліны долі нашай
Муром цагляным збудаваць.

Доля адна ірвецца гмахам,
На небе воблакі шкрабе,
Доля другая глінай мякне,
Па шляху колавым паўзе.
-03.06.17.


Верш Ад немаўленства маннай кашы - Міхась Карцялёў