Верш Вайсковыя дзённікі
I
У той час ужо апала лісце,
І дзень нашмат быў меней ночы,
На жаль не змог знайсці я выйсце,
І ў войска вымушаны крочыць
Не атрымалася застацца,
Хаця б на тыдзень, ці паболей,
Я змог так хутка закахацца,
А ўжо развітваюсь з табою
А шостай раніцы стаялі,
Ты абдымала мяне ў цемры,
У ваенкамаце ўжо чакалі,
Здавацца пачыналі нервы
З вачэй тваіх кацілісь слёзы,
А сум адольваў маю душу,
Усталяваліся марозы,
У армію на месяц рушу
II
Прыбыў на пункт агульны збору,
Дагледжаны міліцыянтам,
Напэўна, гэта звычна ворам,
Але не будучым сержантам
Нас пяць гадзін трымалі ў зале,
Глядзелі стужкі пра жаўнераў,
А я к табе вяртацца марыў,
І ў гэта свята, чыста верыў
Не мог уявіць як будзе ў частке,
Калі садзіўся на цягнік я,
Але адчуў сябе я ў пастке,
У той момант дзверы зачынілісь
Імкліва хуткасць набіралась,
Цягнік імчаўся на Барысаў,
Мой месяц у войску пачынаўся,
Час новых сябраў і адкрыццяў
III
Нам далі форму, апранулісь,
Цяпер зусім ужо салдаты,
І канчаткова мы прачнулісь,
Пачалісь першыя нарады
Пачалась войска, ходзім строем,
Зямлю мы топчым сапагамі,
Перад умоўным першым боем,
Адчулі сябе ваярамі
Пад’ём, сняданак і зарадка,
Уборка часткі і казармы,
Усё тым жа строем на заняткі,
Такая ў салдата карма
Так цэлы дзень чакаеш вечар,
Пакуль днявальны крыкне роце,
“Адбой” каманду чуюць Печы,
Усім салдатам добрай ночы!
IV
Абулі берцы і ўсе крочым,
На інжынерныя паля,
З дарогі ў лес пасля мы збочым,
Пакурым разам: я й Ілля
Ілля – хлапчуга быў вясёлы,
Смяшыў бывала цэлы ўзвод,
І гэта цуднае сваволле,
Нас ратавала ад няўзгод
Раўняйся, смірна, вольна, прама,
Каманды разам усе вучылі,
А потым бегалі ў краму,
Гарбату цёплую там пілі
З такімі сябрамі мы разам,
Тапталі ногі дзень за днём,
Плявалі ў твар сваім паразам,
Звяршалі верны ход канём
V
Гадзіны беглі марудліва,
Тут дзень ідзе нібыта месяц,
І кожнай ноччу так паныла,
І кожны дзень усё гэта бесіць
Але была адна нядзеля,
Я не жадаў яе сканчання,
Няма ў роце афіцэраў,
Я шпацырую на спатканне
У той дзень прыехала ты ў частку,
Стаяў на КПП анёльчык,
Убачыў у ім я сваю Настку,
Пабег хутчэй, нібыта хлопчык
Тады гадзіннік вельмі хутка,
Адлічваў час нашай сустрэчы,
Каля варот стаю я ў смутку,
А ты знікаеш у далечы
VI
Мы крок за крокам набліжалісь,
Да дня святочнага салдата,
У страявой практыкавалісь,
Праз пару дзён ужо прысяга
Салдаты атрымалі зброю,
На іх святочныя пяльчаткі,
Чатыры ўзвода – адным строем,
Усе маршыруюць па брушчатке
Абараняць Радзіму клялісь,
Сачыць за канстытуцыйным ладам,
З усім мы войскам пабраталісь,
Сапраўдны кожны стаў салдатам
Нас віншавалі генералы,
І мужнасці ўсім жадалі,
А я хацеў як хлопча малы,
Каб побач ты са мной стаяла
VII
Мяне бянтэжыла адсутнасць,
Былой у голасе пяшчоты,
Мая кахаючая сутнасць,
Жадала бачыць гэту цноту
А тэлефонныя размовы,
Уганялі далей у бязвер’е,
Як мне хацелася да дому,
Каб зразумець у чым праблема
Каб зразумець чаму так сталась,
Пабачыць зноўку твае вочы,
Па воле лёса мы спаткалісь,
Чаму ж ты вырашыла збочыць
Апошні тыдзень заставаўся,
Час вольна рухаўся наперад,
За месяц у войску настраляўся,
Пара на грамадзянскі бераг
VIII
Браты па зброе развіталісь,
Праз год сустрэнусь я з усімі,
І цягнікі паадпраўлялісь,
Салдаты едуць на радзіму
Таксама я дадому еду,
Пабачусь хутка з сябрукамі,
У той момант я яшчэ не ведаў,
Што зноўку буду жыць з бацькамі
З табой сустрэўся позняй ноччу,
Кароткі час мы паспрачалісь,
Але твае пустыя вочы,
Як раней мне не ўсміхалісь
Не білася ў шчасці сэрца,
Калі ўбачыла мяне ты,
Пайду абую зноўку берцы,
І зноўку стану я паэтам…