Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Залата напеву

Анатолю Шпількову
Залата напеву –
зноўку лістапад.
Сцішыліся дрэвы –
хутка новы лад.

І цябе ізноўку
памяць агарне – кіне у вандроўку
па былой мане…

Золата на белым –
твой пад снегам гай…
Што было – адпела,
што ідзе – чакай.


Верш Залата напеву - Мікола Яцкоў