Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У зялёным полымі траўня

У зялёным полымі траўня
Дагараюць зімовыя рэшткі;
Недзе белае знікла бяспраўе
І душа ажывае нарэшце,
І ў вачах залацяцца зоркі —
Нібы злодзей, я скраў іх з неба…

Будзе добра, не будзе горка,
Не памрэ да жыцця патрэба.


Верш У зялёным полымі траўня - Мікола Яцкоў