Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прадчуванне вясны

Зіме пазык
ужо не прапануюць
старыя служкі
лёдавых аблог, —
таму і лік
заснежаны руйнуюць
даўгія стужкі
новых засцярог.

Зыход зімы
загоіць заняпады
і я ізноў
з палёгкай уздыхну;
ў свае дамы
паклічу ўсе прынады,
каб з маразоў
узнесціся ў вясну.


Верш Прадчуванне вясны - Мікола Яцкоў