Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вазьму з сабой ва ўсе дарогі

Вазьму з сабой ва ўсе дарогі –
Забыць ніколі не змагу –
Пяшчотны дожджык басаногі,
Вясёлкі вабную дугу,

Світанак песенна-шпачыны,
Сцяжынку ў срэбранай расе.
Яны – як згадка аб Айчыне,
Дзівоснай, велічнай красе.

Я з ёй – ад вечара да рання,
Я з ёй – ад рання да цямна.
Яна – і радасць, і адхланне,
Мой боль і горкая віна.


Верш Вазьму з сабой ва ўсе дарогі - Мікола Шабовіч
 »